Хэйлі стане першай афіцыйнай асобай, якая займае гэты пост, што выступіла перад Радай. Яна налічвае 47 чальцоў і зьяўляецца часткай Упраўленьня вярхоўнага камісара па правах бежанцаў. Хэйлі мае статус чальца кабінэту Дональда Трампа.
ЗША лічаць, што ў Радзе занадта шмат краін, у якіх адбываюцца абуральныя парушэньні правоў чалавека. Да таго ж, як выказалася Хэйлі, Рада рэгулярна «робіць разнос» Ізраілю.
Пастаянны прадстаўнік ЗША папярэдзіла Раду правоў чалавека, што калі яе паводзіны ня зьменяцца, ЗША будуць адстойваць сваю пазыцыю па праблеме правоў чалавека па-за гэтым органам. Адпаведнае рашэньне прыме Белы дом і Дзярждэпартамэнт пасьля заканчэньня бягучай сэсіі Рады 23 чэрвеня.