Вайскоўцы NATO, якія дысьлякуюцца ў Літве і Польшчы, на наступным тыдні правядуць трэніроўку па абароне так званага «Сувалкаўскага калідору», па якім у выпадку ваеннага крызісу ў краіны Балтыі можа прыйсьці падтрымка саюзьнікаў.
Як паведамляе DELFI, у вучэньнях мяркуецца задзейнічаць да паўтары тысячы літоўскіх, польскіх, брытанскіх і амэрыканскіх вайскоўцаў, а таксама вайсковую тэхніку і верталёты.
Апэрацыя зьяўляецца часткай міжнародных вучэньняў «Жалезны воўк».
Камандуючы Сухапутнымі войскамі Літвы брыгадны генэрал Вальдэмарас Рупшыс паведаміў, што адна з галоўных задачаў — адпрацоўкапрыбыцьця саюзьнікаў у Літву. «Гэта чыста тактычная працэдура: як яны пераходзяць нашу мяжу, праз кантраляваную нашымі сіламі тэрыторыю, заходзяць углыб тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі», — паведаміў генэрал.