Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант.
«Віктар Лукашэнка займае пасаду памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы. У яго пасадзе апошнім часам нічога не памянялася», — сказала Натальля Эйсмант.
Цяпер у Лукашэнкі трое памочнікаў — Віктар Лукашэнка, Мікалай Корбут і Аляксандар Косінец.
Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар займае пасаду памочніка з 2005 году.
Віктар Лукашэнка захаваў сваю пасаду, нягледзячы на аптымізацыю, якая цяпер праводзіцца ў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Колькасьць супрацоўнікаў там плянуецца скараціць на 30%.
У сьнежні мінулага году трапіў пад скарачэньне намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ігар Бузоўскі «ў сувязі зь пераходам на іншую працу».
Ягоныя абавязкі разьмеркавалі паміж першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Максімам Рыжанковым (былы памочнік прэзыдэнта) і прэс-сакратаром прэзыдэнта Натальляй Эйсмант. Зьмянілі месцы працы і памочнікі прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі, Кірыл Руды і Валеры Брылёў.