Гэта:
- Аляксей Абрамаў
- Андрэй Бяляўскі
- Віктар Данілаў
- Андрэй Дундукоў
- Аляксандар Зімніцкі
- Іван Кавальчук
- Андрэй Комлік-Ямацін
- Міраслаў Лазоўскі
- Віктар Мароз
- Дзьмітры Новік
- Яўген Палтаржыцкі
- Цімур Пашкевіч
- Уладзімер Румянцаў
- Сяргей Стрыбульскі
- Уладзімер Фёдараў
- Алесь Яўдаха
Такое абвінавачаньне выстаўленае ня ўсім фігурантам справы. Пра абвінавачаньне ўпершыню паведаміла дзяржаўная газэта «Советская Белоруссия». У якасьці доказаў у справе пра ўзброенае фармаваньне прыводзілася, сярод іншага, фота страйкбольнага пісталета.
Яшчэ шэраг асобаў — Юрыя Гурына, Зьмітра Дашкевіча, Сяргея Кунцэвіча, Мікалая і Яна Міхальковых, Сяргея Пальчэўскага — абвінавачваюць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Гурын, Дашкевіч і Пальчэўскі вызваленыя пад падпіску аб нявыезьдзе, астатніх трымаюць за кратамі.
Форум «Свабоду палітвязьням» прызнаў фігурантаў справы «Белага легіёну» палітвязьнямі. Але «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і іншыя іх такімі пакуль не прызнаюць: праваабаронцы чакаюць судоў, бо лічаць, што зьвестак пра справу недастаткова, каб заяўляць, што людзей караюць за палітычныя погляды.