Першы з 2008 года сольны канцэрт гурту «Крамбамбуля» адбыўся ў менскім рэстаране-бровары «Сябры». У рамках праграмы «Піраты Камсамольскага возера» прагучалі найлепшыя песьні з усіх альбомаў калектыву.
— Некалькі гадоў мы хадзілі па лясах. Потым перабраліся на азёрныя выспы — там нас дакладна ніхто ня мог знайсьці. Але вось адзін чалавек знайшоў і папрасіў сыграць канцэрт. Вырашылі пагадзіцца. А там будзе відаць, — гаворыцца ў заяве музыкаў, апублікаванай на афіцыйнай старонцы гурту ў Facebook.
Падтрымаць музыкаў ды выканаць зь імі некалькі песень выходзілі на сцэну Аляксандр Кулінковіч ды Ўладзімер Пугач.
Крамбамбуля — беларускі гурт, заснаваны ў 2002 годзе ў Менску. Сучасны склад бэнду: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Алесь Мышкевіч (бас), Павал Аракелян (саксафон), Андрэй Якубчык (труба), Павал Мамонаў (бубны), Павел Трыпуць (гітара).