Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл параўнаў законы аб аднаполых шлюбах з фашысцкімі


Расейскі патрыярх Кірыл заявіў, што законы, якія дазваляюць аднаполыя шлюбы, выклікаюць такое ж абурэньне людзей, як і законы фашысцкай Нямеччыны і апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Як паведамляе расейскае агенцтва РИА Новости, у якасьці прыкладу кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы прывёў дэманстрацыі праціўнікаў аднаполых шлюбаў у Францыі.

Паводле патрыярха, законы, якія супярэчаць маральным прынцыпам, «перастаюць быць для чалавека абавязковымі». Паводле яго словаў, усе законы «другасныя ў адносінах да маральнасьці».

Закон, які дазваляе аднаполым парам спалучацца шлюбам і ўсынаўляць дзяцей, быў прыняты ў Францыі ў траўні 2013 году. У цяперашні час заключэньне аднаполых шлюбаў узаконена ў 21 дзяржаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG