У Міністэрстве аховы здароўя Расеі заяўляюць, што такія ліцэнзіі дазволяць больш эфэктыўна кантраляваць клінікі і весьці статыстыку абортаў. Раней штучнае спыненае цяжарнасьці ўваходзіла ў агульную ліцэнзію на аказаньне мэдычнай дапамогі.
Расейскія ўлады да 2020 годзе плянуюць паменшыць колькасьць абортаў як мінімум на 10 адсоткаў. У верасьні патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падпісаў пэтыцыю з заклікам выключыць аборты з сыстэмы абавязковага мэдычнага страхаваньня.
Гэтую ініцыятыву, згодна з вынікамі сацыялягічных апытаньняў, падтрымалі каля 70 адсоткаў расейцаў. Аднак Фэдэральная экспэртная рабочая група вырашыла не выключаць аборты з сыстэмы страхаваньня пасьля таго, як у Міністэрстве аховы здароўя заявілі аб небясьпецы «крымінальных абортаў» у выпадку рэалізацыі гэтай ініцыятывы.