Праваабаронцы адзначаюць, што канстытуцыя краіны забараняе распальваць нянавісьць і абавязвае паважаць правы кожнага грамадзяніна. У заяве Amnesty International гаворыцца, што Дадон парушыў ня толькі малдаўскія, але і міжнародныя законы, якія Малдова абавязалася паважаць.
21 траўня ў Кішынэве прайшоў марш салідарнасьці з ЛГБТ-супольнасьцю «Без страху». Па падліках арганізатараў, у ім прынялі ўдзел каля 500 чалавек. Дайсьці да цэнтра сталіцы, як плянавалася, удзельнікі акцыі не змаглі, бо шлях ім перагарадзілі так званыя праваслаўныя актывісты. Паліцыя на аўтобусах эвакуіравала ўдзельнікаў у бясьпечныя месцы.
Напярэдадні прэзыдэнт Малдовы выступіў з рэзкай крытыкай мерапрыемства, паколькі яно, на яго думку, супярэчыць традыцыйным каштоўнасьцям і праваслаўнай веры.