Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі Макрон прызначыць прэм’ер-міністра і паедзе да канцлера Нямеччыны


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон плянуе 15 траўня, у свой першы поўны дзень на пасадзе, прызначыць новага прэм’ер-міністра, а таксама наведаць канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель.

Цэнтрыст, які ў другім туры выбараў перамог ультраправую кандыдатку Марын Лё Пэн, 14 траўня прыняў паўнамоцтвы ад свайго папярэдніка на пасадзе прэзыдэнта, сацыяліста Франсуа Алянда. У той жа дзень Макрон выклаў сваю праграму, пунктамі якой зьяўляецца аднаўленьне францускага адзінства і аднаўленьне даверу ў рамках Эўразьвязу.

Экспэрты мяркуюць, што Эманюэль Макрон назаве прэм’ер-міністрам прадстаўніка партыі «Рэспубліканцы» Эдуара Філіпа. 46-гадовы Філіп зьяўляецца мэрам Гаўра, партовага гораду на поўначы Францыі; ён прадстаўляў свой рэгіён у парлямэнце апошнія пяць гадоў. Ён і Макрон маюць падобныя погляды на эканоміку і сацыяльныя пытаньні.

Пазьней за 15 траўня прэзыдэнт Францыі сустрэнецца ў Бэрліне з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, каб умацаваць стасункі сваёй краіны з даўнім саюзьнікам. Пасьля выбараў Мэркель вітала перамогу 39-гадовага Макрона над ультраправай суперніцай Марын Лё Пэн.

У наступным месяцы Францыю чакаюць яшчэ адны выбары. Французы маюць выбіраць парлямэнт 11 і 18 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG