Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ляціць зь візытам у Кітай


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 13-16 траўня зьдзейсьніць рабочы візыт у Кітайскую Народную Рэспубліку, дзе возьме ўдзел у форуме міжнароднай супрацы «Адзін пояс, адзін шлях», прысьвечаны праекту эканамічнага пояса Шаўковага шляху і дзе мае правесьці шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі лідэрамі.

У прыватнасьці, заплянаваная сустрэча са старшынём КНР Сі Цьзіньпінам.

Цяперашні візыт Лукашэнкі ў Кітай — ужо дзясяты афіцыйны. Папярэдні візыт Лукашэнка ладзіў у верасьні 2016 году.

«Калі Расея захоча захапіць Беларусь — Кітай ня будзе яе абараняць»

Тыдзень таму Лукашэнка даваў у Менску прэс-канфэрэнцыю кітайскім СМІ, дзе апавядаў пра пэрспэктывы беларуска-кітайскіх стасункаў. Але месяцам раней Лукашэнка насьцярожыўся «незбалянсаванасьцю» гандлю з Кітаем: так, за студзень 2017 году (апошнія даступныя на сёньня зьвесткі) экспарт Беларусі ў Кітай склаў 40 млрд даляраў (+25% за год), імпарт — амаль 200 млрд (+35% за год).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG