Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як былы КДБіст уцёк у Швэцыю, каб распавесьці пра карупцыю ў Беларусі


Швэдзкае радыё апублікавала матэрыял пра нелегальны вываз нафтапрадуктаў зь Беларусі, у які могуць быць замешаныя вышэйшыя службовыя асобы ў Менску. Матэрыял абапіраецца на дакумэнты, якія паказаў журналістам Андрэй Моўчан. Ён сьцьвярджае, што быў афіцэрам КДБ Беларусі.

Швэдзкае радыё паведаміла пэрсанальныя зьвесткі пра Андрэя Моўчана, які прадставіўся былым афіцэрам КДБ Беларусі. Моўчан у Швэцыі абнародаваў дакумэнты аб меркаванай кантрабандзе расейскай нафты празь Беларусь і зьвязанай з гэтым карупцыі ў вышэйшых эшалёнах беларускай улады.

З вайсковага білета Андрэя Моўчана вынікае, што ён у 2000-м годзе стаў працаваць у КДБ у Віцебску, адкуль яго звольнілі ў чэрвені 2010 году ў чыне маёра. Швэдзкае радыё адзначае, што паводле Швэдзкай міграцыйнай службы (Migrationsverket) вайсковы білет Моўчана зьяўляецца сапраўдным дакумэнтам, які пацьвярджае ягоную асобу і факт ягонай службы ў КДБ.

Усе іншыя зьвесткі пра Моўчана, вядомыя швэдам, абапіраюцца на ягоны расповед.

Моўчан распавёў журналістам Швэдзкага радыё, што ён, як эканаміст па спэцыяльнасьці, працаваў у Беларускай падатковай інспэкцыі, адкуль яго ўзялі на працу ў КДБ. У КДБ ён займаўся вярбоўкай агентаў і справамі «пераважна эканамічнай натуры», у энэргетычнай і вайсковай сфэры. Ён дапытваў падазроных і праводзіў расьсьледаваньні.

Моўчан сказаў, што ў КДБ ужываюцца катаваньні ў сьледзтве, але ён асабіста ніколі імі не карыстаўся. Затое ён адзначыў, што катаваньні былі ўжытыя да яго, калі ён адмовіўся выконваць загады. Паводле ягонай вэрсіі, яго звольнілі з КДБ пасьля таго, як ён адмовіўся выконваць загад (які выдалі яму і яшчэ тром іншым супрацоўнікам) адносна зьдзеку над апазыцыйным лідэрам. У ягоным вайсковым білеце, як адзначаюць швэдзкія журналісты, запісана толькі тое, што Моўчан страціў давер адносна таго, што ён можа захоўваць дзяржаўныя таямніцы.

Моўчан заявіў, што гэта ён распачаў сьледзтва ў справе кантрабанды расейскай нафты празь Беларусь, але вяла яго галоўным чынам мытная служба. Калі яму загадалі пераслаць усе дакумэнты сьледзтва ў менскае КДБ, ён зрабіў іх копіі і некаторыя з арыгінальных дакумэнтаў прыхаваў.

Моўчан таксама сказаў, што цягам двух гадоў пасьля звальненьня ён цярпеў перасьлед з боку КДБ, пакуль ня выехаў у Швэцыю. У Швэцыі ён падаў просьбу аб палітычным прытулку, але Швэдзкая міграцыйная служба і Міграцыйны суд адхілілі яе. Яны не паверылі ў ягоную гісторыю. Адной з самых важных прычынаў адхіленьня было тое, што Моўчан адмовіўся прадэманстраваць дакумэнты, якія ён паказаў журналістам. Моўчан патлумачыў, што ён баяўся, што калі перадасьць дакумэнты швэдзкім уладам, ён пазбавіцца апошняга сродку паратунку.

Журналісты Швэдзкага радыё апублікавалі матэрыял пра нелегальны вываз нафтапрадуктаў зь Беларусі, у які могуць быць замешаныя вышэйшыя службовыя асобы ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG