Мэсэнджэры BlackBerry, Imo і LINE ўнесены ў Расеі ў рэестар забароненых сайтаў. Грамадзкая арганізацыя «Роскомсвобода» паведамляе, што сэрвісы адмовіліся зарэгістравацца ў якасьці распаўсюджвальнікаў інфармацыі ў расейскім наглядным ведамстве Роскомнадзор.
Пакуль у рэестар Роскомнадзору ўнесены толькі парталы мэссэнджэраў і іх службовыя IP-адрасы, падкрэсьліваюць у «Роскомсвободе».
10 красавіка ў Расеі пачалося блякаваньне сэрвісу-рацыі Zello, які актыўна выкарыстоўваюць дальнабойнікі пры арганізацыі акцый пратэсту. Тады ў Роскомнадзоры таксама патлумачылі сваё рашэньне тым, што ўладальнікі мэсэнджэра парушаюць закон аб арганізацыі распаўсюду інфармацыі.