Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку зь Берасьця Папкову будуць судзіць за акцыю ў Менску


Натальля Папкова
Натальля Папкова

Берасьцейскую актывістку Натальлю Папкову будуць судзіць за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 1 траўня ў Менску.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Стала вядома, што Папкова ад учорашняга дня ўтрымліваецца ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, яна была затрыманая неўзабаве пасьля выступу перад удзельнікамі акцыі.

Агенцтва БелаПАН нагадвае, што Натальля Папкова — актыўная ўдзельніца выступаў супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3, пяць разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці, тройчы каралася адміністрацыйным арыштам. Акрамя таго, з санкцыі пракурора яе зьмяшчалі ў псыханэўралягічны дыспансэр.

Адзін з удзельнікаў першатравеньскай акцыі, актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, ужо пакараны 15-суткавым арыштам, пасьля чаго абвясьціў галадоўку. Сёньня таксама судзяць сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG