Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Пуціна прагаласавалі б 48% расейцаў, яшчэ 42% ня вызначыліся, — «Левада»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Расейскі аналітычны цэнтар «Левада», прызнаны ў Расеі «замежным агентам», апублікаваў у газэце «Коммерсант» вынікі апытаньня аб пэрспэктывах прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Расеі ў 2018 годзе.

Цяперашні прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін атрымаў бы на прэзыдэнцкіх выбарах, калі б яны прайшлі ў нядзелю 7 траўня, 48% галасоў пры высокай яўцы. Адсоткі галасоў за іншых кандыдатаў ніжэйшыя за статыстычную хібнасьць: каля 3% за Генадзя Зюганава (КПРФ) і Ўладзіміра Жырыноўскага (ЛДПР), каля 1% за Сяргея Шайгу («Адзіная Расея», міністар абароны) і Аляксея Навальнага (незарэгістраваная «Партыя прагрэсу» і Фонд барацьбы з карупцыяй).

Тым часам 19% расейцаў «ня ведаюць, за каго б галасавалі»; яшчэ 10% «ня вырашылі, ці пойдуць на выбары»; 13% сёньня кажуць, што «ня стануць галасаваць». Але пры цяперашніх выніках Пуцін не перамог бы ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў, што маюць адбыцца ў Расеі 11 сакавіка 2018 году — давялося б ладзіць другі тур, чаго ў Расеі не было з 1996 году.

Два гады таму, у красавіку 2015 году, за Пуціна былі гатовыя галасаваць 62%, а доля тых, хто ня вызначыўся, была роўнай 25%, паводле зьвестак «Левады». Уладзімір Пуцін знаходзіцца на пасадзе прэзыдэнта ад 2000 году зь перапынкам на адзін тэрмін — у 2008-2012 гадах ён займаў пасаду прэм’ер-міністра пры прэзыдэнце Дзьмітрыю Мядзьведзеве.

Але пры гэтым, згодна са зьвесткамі «Левады», толькі 22% расейцаў хочуць, каб налета «Пуціна зьмяніў іншы чалавек», а 64% хочуць, каб ён «зноў быў выбраны прэзыдэнтам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG