Несанкцыянаваная акцыя пратэсту прайшла ў цэнтры Менску. Афіцыйныя ўлады не дазволілі лідэру «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Міколу Статкевічу правядзеньне 1 траўня акцыі а 14-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Заяўнікам іншай акцыі дазволілі толькі мітынг бяз шэсьця ў Парку дружбы народаў, ад чаго заяўнікі адмовіліся. Напярэдадні арганізатар акцыі на Кастрычніцкай Статкевіч быў затрыманы і атрымаў 5 сутак арышту.
Нягледзячы на забарону, людзі пачалі зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы, спачатку іх туды не пускала міліцыя. На суседніх вуліцах было заўважана шмат аўтазакаў, іншай спэцтэхнікі.
На плошчу прыйшлі палітыкі Ўладзімер Някляеў, Павал Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, жонка затрыманага Статкевіча Марына Адамовіч, актывістка Ніна Багінская зь бел-чырвона-белым сьцягам, 84-гадовы прафэсар Мікола Савіцкі, актывісты Максім Вінярскі, Яўген Афнагель ды іншыя. Удзельнікі акцыі разгарнулі некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. Былі людзі і з афіцыйнымі чырвона-зялёнымі сьцягамі, а таксама з чырвоным савецкім. Міліцыянты заклікалі людзей разысьціся і пагражалі ўжываньнем фізычнай сілы і спэцсродкаў.
Паводле назіральнікаў, у акцыі ўзялі ўдзел ад 500 да 600 чалавек. Падчас акцыі затрыманьняў не было.