Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта я»: чыноўнікі-налепкі на вуліцах Менску. Фоты

Ад пачатку сакавіка ў Менску сталі зьяўляцца папяровыя аплікацыі з выявамі беларускіх чыноўнікаў і міліцыянтаў, якія суправаджаліся подпісамі «Гэта я...»: экс-міністарка працы Марыяна Шчоткіна названая аўтаркай «падатку на беспрацоўных», міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч «ганарыцца формай і мэтадамі НКВД», міністарка інфармацыі Лілія Ананіч «спрабуе закрыць тыя СМІ, якія вы чытаеце»... У ліку аплікацыяў былі і ўзброеныя «зялёныя чалавечкі» бяз знакаў адрозьненьня.

Пра аплікацыі ў сацсетках распавядаў стрыт-арт-праект Signal. На ягонага каардынатара Алега Ларычава 4 красавіка напалі два невядомыя чалавекі, зьбілі яго. Сам Ларычаў быў аштрафаваны за ранейшую работу ананімнага аўтара: «дапаўненьне» графіці «Масква — Менск» калючым дротам. Увечары 26 красавіка Ларычаў зьнік, у ноч на 28-га знайшоўся ў міліцыі: яго будуць судзіць за дробнае хуліганства.

Фота з аплікацыяй Ананіч — Kyky.org, астатнія — Signal project


XS
SM
MD
LG