Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія тэнісісткі ўпершыню на другім радку ў камандным рэйтынгу Кубку Фэдэрацыі


Пасьля перамогі над швайцаркамі, 23 красавіка 2017 году
Пасьля перамогі над швайцаркамі, 23 красавіка 2017 году

Пасьля ўчорашняй перамогі ў паўфінале над тэнісісткамі зборнай Швайцарыі каманда Беларусі ўзьнялася на другое месца ў камандным рэйтынгу Кубку Фэдэрацыі, які таксама лічыцца неафіцыйным чэмпіянатам сьвету.

Гэта найвышэйшае дасягненьне беларусак, пачынаючы ад сярэдзіны 1990-х, калі краіна заявілася на спаборніцтвы. Варта адзначыць, што дзяўчаты здабылі перамогу над моцным супернікам у адсутнасьць свайго лідэра Вікторыі Азаранкі, якая ўзяла паўзу пасьля нараджэньня дзіцяці.

Такім чынам, цяпер у рэйтынгу наперадзе Беларусі толькі Чэхія — дзейная пераможца прэстыжнага турніру. Праўда, сёлета адстаяць тытул чэшкам ня ўдасца, на аналягічнай стадыі яны прайгралі суперніцам з ЗША. Менавіта з амэрыканкамі беларускі ўпершыню ў гісторыі пазмагаюцца ў фінале і ў выпадку ўдалага зьбегу абставінаў могуць узначаліць усясьветны рэйтынг. Цяпер заакіянскія спартоўкі займаюць трэці радок, вырашальны матч за тэнісную карону пройдзе сёлета ў Менску 11-12 лістапада. Раней Беларусь і ЗША ў розыгрышах Кубку Фэдэрацыі сустракаліся толькі аднойчы — пяць гадоў таму амэрыканкі на сваёй пляцоўцы не пакінулі госьцям ніводнага шанцу — 5:0.

Зборная ЗША — самая тытуляваная каманда, яна 17 разоў станавілася ўладальніцай Кубку. Праўда, апошні раз ужо досыць даўно — у 2000 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG