На гэтым тыдні эўрапейскія структуры зноў заклікалі Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ці сапраўды беларускія ўлады робяць крокі на шляху да адмены сьмяротнага пакаранья? Што афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць за гэта ад сваіх эўрапейскіх партнэраў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць палітоляг Юры Чавусаў і праваабаронца Валянцін Стэфановіч.