Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дзюдаістка за дзьве хвіліны здабыла тутул чэмпіёнкі Эўропы


Ілюстрацыйны фотаздымак.
Ілюстрацыйны фотаздымак.

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг заваявала золата чэмпіянату Эўропы, які праходзіць у Варшаве.

У фінальным паядынку яна перамагла Сьвятлану Яромку з Украіны. Схватка працягвалася крыху больш за дзьве хвіліны і завяршылася атрыманьнем беларускай ацэнкі «іпон» (чыстая перамога), паведамляе БелаПан.

Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вазе дасталіся немцы Каралін Вайс і Ларысе Чэрыч з Босьніі і Герцагавіны.

Гэта другі буйны посьпех Слуцкай за кароткі час. У пачатку красавіка беларуска выйграла прэстыжны турнір Гран-пры Тбілісі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG