Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фабрыка фальшывых навін у Галяндыі: навошта яе стварылі, і чым яна займаецца?


Фабрыка фальшывых навін у Галяндыі: навошта яе стварылі, і чым яна займаецца?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:30 0:00

У цэнтры Гаагі сядзіць невялікая, але дасьведчаная каманда, якая сама стварае ілжывыя навіны і вучыць іншых, як гэта рабіць. Яе працу аплачваюць грантадаўцы, а частка каманды свабодна гаворыць па-расейску і зьбіраецца працаваць у расейскамоўным і ўкраінамоўным сэгмэнце Сеціва.

Укрыжаваны хлопчык у Славянску, згвалтаваная расейская дзяўчынка ў Бэрліне — у цэнтры Гаагі добра ведаюць, як штампуюцца такія выдуманыя навіны. Менавіта тут знаходзіцца DROG — першая легальная фабрыка выдуманых навін у Эўропе. Каманда DROG ня проста стварае фэйкі і публікуе іх у Сеціве, але і вучыць іншых, як гэта рабіць.

Заснавальніка «фабрыкі фэйкаў» і аўтара сымулятара выдуманых навін клічуць Рурд Остэрвуд.

«Вось пост пра рэальнага нідэрляндзкага палітыка. Мы пытаем чытача: „А ці існуе яна на самай справе?“ Маўляў, на фота — зусім іншая жанчына», — паказвае ён, чым займаецца DROG.

Крыклівы загаловак і пара радкоў падзагалоўку з інтрыгоўнай фатаграфіяй — і справа зроблена:

«На гэты, здавалася б, відавочны для мясцовых жыхароў фэйк ўсяго за адзін дзень клікнулі паўтары тысячы карыстальнікаў», — кажа Остэрвуд.

У адрозьненьне ад іншых падобных «фабрык», каманда DROG не карыстаецца даверлівасьцю аўдыторыі ў кепскіх мэтах. Іх задача высакародная: кампанія створана для таго, каб навучыць людзей распазнаваць ілжывыя навіны. Клікнуўшы на «ілжывую навіну», карыстальнік пераходзіць не на артыкул, як чакаў, а на сайт DROG. Там яму тлумачаць, што ўсё, што ён прачытаў — хлусьня і прапануюць больш даведацца пра прыёмы дэзінфармацыі, якія сёньня ўжываюцца ў Сеціве.

Мы даем чытачам, скажам так, „шостае пачуцьцё“.

«Падштурхоўваючы людзей чытаць нашы выдумкі і тлумачачы ім, што з гэтымі навінамі ня так, мы даем чытачам, скажам так, „шостае пачуцьцё“. ​Яно ім спатрэбіцца, калі яны сустрэнуць аналягічныя навіны ў іншым месцы», — тлумачыць Остэрвуд карысьць фэйкаў ад DROG.

Остэрвуд распавядае, што ўпершыню па-сапраўднаму спалохаўся засільлю фэйкавых навін у Нідэрляндах падчас нядаўняга рэфэрэндуму аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам. Менавіта тады, паводле яго, быў пік антыўкраінскай дэзінфармацыі — і большасьць фэйкаў мелі расейскія карані.

Галяндыя вырашыць лёс Украіны ў ЭЗ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:27 0:00

Тады ён і сабраў каманду з шасьці чалавек, атрымаў грант ад дзяржаўнага фонду падтрымкі журналістаў і стварыў свой мэтад супраць фэйкаў — «падмануць і навучыць». Остэрвуд разумеў, што выкрываць усе фэйкі — занадта затратна, а чытаць тэарэтычныя лекцыі пра іх — занадта сумна. Менавіта таму ён і зьвярнуўся да нестандартных метадаў.

Як толькі мы пачалі ставіць фэйкі ў сацсетках, людзі кінуліся іх распаўсюджваць.

«Вынікі проста фантастычныя. Як толькі мы пачалі ставіць фэйкі ў сацсетках, людзі кінуліся іх распаўсюджваць, — распавядае Остэрвуд. — Гэта было проста неверагодна, хоць і ў той жа час страшна: убачыць, што каля 55% карыстальнікаў нам верылі! Яны прыходзілі на сайт ад прамога кліку на нашу навіну».

Ня ўсе карыстальнікі лічаць гэта павучальным. Даведаўшыся, што іх падманулі, больш 75% чытачоў ўцякаюць прэч са старонкі DROG, але прыкладна 10% усё ж застаюцца даведацца, як працуюць фэйкі, а яшчэ 10% жадаюць згуляць у гульню «Ствары свой фэйк і запусьці яго».

«У нашай гульні „Прапаганда“ гульцы спачатку выбіраюць пэрсанажа: гэта можа быць „прыхільнік тэорыі змовы“, „журналіст“, „стваральнік паста-прынады“, — распавядае распрацоўнік гульні Джон Розэнбэйк. — Ад імя гэтых пэрсанажаў карыстальнікам прапануецца стварыць свой фэйк і зразумець мэты і матывы гэтых людзей».

DROG таксама плянуе праводзіць трэнінгі ў школах і ВНУ Нідэрляндаў.

Для гэтага пакаленьня асабліва важна ведаць, як працаваць з інфармацыяй.

«Мы ведаем, што студэнты або моладзь чытаюць, атрымліваюць вельмі шмат навін праз інтэрнэт, большасьць я б нават сказаў, — падкрэсьлівае Розэнбэйк, які выдатна валодае расейскай мовай. — Таму для гэтага пакаленьня асабліва важна ведаць, як працаваць з інфармацыяй».

У будучых плянах у DROG — пераклад сайта і гульні на іншыя мовы, у тым ліку ангельскую, расейскую і ўкраінскую, а таксама пашырэньне тэматыкі ілжывых навін, каб не абмяжоўвацца аднымі Нідэрляндамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG