Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гаворыць — мы цытуем. Што было ў штогадовым пасланьні да беларускага народу

Аляксандар Лукашэнка выступае са штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі. Ад 10-й раніцы 21 красавіка жывую трансьляцыю вядуць дзяржаўнае ТБ і радыё, Свабода перадае галоўныя цытаты.

Выступ адбываецца на фоне пэўных прыкметаў эканамічнага росту пры падзеньні шэрагу паказьнікаў, затрыманьня чарговага буйнога бізнэсоўца, масавых затрыманьняў на Дзень Волі і судоў за «маршы недармаедаў», «справы Белага легіёну», адмовы Сьвятланы Алексіевіч узначаліць камісію па мэмарыяле ў Курапатах.

Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем: пра што ён гаварыў год таму?

11:42 21.4.2017

Пра школу і сон Міколы

Лукашэнка вельмі эмацыйна гаворыць пра школьную адукацыю і згадвае свайго трэцяга сына Міколу, які вучыцца ў школе:

«Дзецям ўжо няма калі займацца ні спортам, ні музыкай, ні выяўленчым мастацтвам — усё жыцьцё праходзіць у школах. Трэба пачынаць заняткі а 9-й, лішнюю гадзінку паспаць — гэта ж шчасьце для дзіцяці. Нават сын прэзыдэнта сьпіць на уроках, сам прызнаецца! Нельга зьдзекавацца, інвалідаў рыхтуем. Служыць у арміі няма каму».

11:44 21.4.2017

Сон Міколы — сьвятое

Трэба перанесьці пачатак заняткаў у школе на 9.00, бо так зручна Колі Лукашэнку. Тое, што гэта нязручна большасьці бацькаў, якія працуюць, — няважна.

11:47 21.4.2017

Студэнты, падрыхтуйцеся!

Лукашэнка выказаў свае рэкамэндацыі для студэнтаў:

«Трэба цягнуць студэнта ў поле ці да станка ўжо зь першага курсу, каб там загартоўваўся. Тры курсы — у аўдыторыі, чацьвёрты — на вытворчасьці. Пару гадзін у кабінэце — хопіць, потым едзь у поле ці на завод. Цікавей вучыцца будзе!»

11:50 21.4.2017

У Беларусі зашмат ВНУ

«Ці не зашмат ужо для Беларусі ВНУ — паўсотні? Галоўнае — ня колькасьць, а неабходнасьць ствараць пры іх інавацыйныя цэнтры, вось тады будзе толк. А то плодзяць невядома каго...»

11:51 21.4.2017

Паболей фізкультуры!

Беларускае адукацыйнае ноў-хаў: 2 гадзіны студэнт павінен навучацца ў аўдыторыі, астатні час — ля станка ці ў полі. І ўвогуле задачкі ў падручніках не павінны быць складанымі. І больш фізкультуры!

11:56 21.4.2017

І пра хакей

Вялікую частку свайго выступу Лукашэнка прысьвяціў спорту:

«Фізкультура і спорт — усё больш людзей выбіраюць здаровы лад жыцьця. Але высокія дасягненьні не вытрымліваюць крытыкі. Абяцалі „даць копаці“ на Алімпіядзе, а ўсё засталося на ўзроўні абяцанак. Ці хакей. У Латвіі 200 чалавек займаюцца хакеем і калашмацяць беларусаў-тысячнікаў. Жахлівая праца. Ня будзеце шавяліцца — усе ў адстаўку».

11:58 21.4.2017

Пра Эўрапейскія гульні ў Менску

Працягваючы спартовую тэму, Лукашэнка кажа пра ганьбу для раённых начальнікаў:

«Мець у горадзе лядовую пляцоўку і не рыхтаваць спартоўцаў у шорт-трэку, фігурным катаньні... Для ўсіх нас сапраўдным выпрабаваньнем стануць Эўрапейскія гульні 2019 году: мусім зьдзівіць, годна падрыхтавацца».

12:00 21.4.2017

Сумнеўны плён лядовых палацаў

Лукашэнка зрабіў для сябе адкрыцьцё. Аказваецца, лядовыя палацы выкарыстоўваюцца дрэнна, яны ня моцна патрэбныя ў райцэнтрах. Але ж пра гэта даўно пішуць усе незалежныя мэдыі.

12:04 21.4.2017

Пра Скарыну

Лукашэнка згадаў юбілей беларускага кнігадрукаваньня:

«Сёлета на полацкай зямлі пройдзе сьвята беларускай пісьменнасьці. Асаблівая дата — 500 гадоў беларускаму кнігадрукаваньню. Будзем ушаноўваць нашага асьветніка Францішка Скарыну».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG