Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць новых судоў Леаніда Кулакова


Леанід Кулакоў
Леанід Кулакоў

Новы суд над грамадзкім актывістам Леанідам Кулаковым прызначаны на 21 красавіка. Яшчэ чатыры — на 26 красавіка.

Леанід Кулакоў выйшаў на свабоду з адміністратыўнага зьняволеньня на Акрэсьціна 19 красавіка. Леаніда прэвэнтыўна затрымалі на падыходзе да месца акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску, ён адседзеў самы вялікі тэрмін з усіх, каго пакаралі за грамадзкія пратэсты ў сакавіку-красавіку 2017 году — 25 сутак. Леанід Кулакоў кажа Свабодзе:

«21 красавіка ў мяне суд за абарону Курапат. Пачынаецца ў 9:30, суд Першамайскага раёну Менску.

У сваёй паштовай скрыні знайшоў пяць позваў на 26 красавіка, туды ж — у Першамайскі суд. За што, сам ня ведаю. Пачынаюцца суды ад 12:40, сканчаюцца каля 17:00.

ДАІ Першамайскага раёну забрала маю машыну на штрафстаянку. Як толькі я вызваліўся (з турмы на Акрэсьціна. — РС), паехаў да судовых выканаўцаў, яны сказалі, што не давалі каманды машыну ў мяне вымаць. Гэта ініцыятыва самой ДАІ — забраць маю машыну.

Іду ў ДАІ дазнацца, чаго яны хочуць ад мяне.

Маю чатыры штрафы па 1000 рублёў кожны за мінулы год за розныя акцыі. Штосьці была аплачана, штосьці не. Копіі плацёжак ляжаць у мяне ў машыне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG