Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Тое, што беларускую мову не забываем — так і павінна быць»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з губэрнатарам Ніжагародзкай вобласьці Расеі Валерыем Шанцавым выказаўся пра сытуацыю зь беларускай і расейскай мовамі ў краіне.

«Тое, што беларускую мову не забываем — так і павінна быць», — цытуе БелТА Лукашэнку.

«Гэта добра, што ў беларусаў ёсьць свая мова. Чаго нас у гэтым папракаць? Хоць у нас пераважная большасьць людзей размаўляюць на расейскай мове, і ў побыце ў нас мова зносін — расейская. Але падкрэсьліваю — гэта не расейская мова. Гэта наша агульная з вамі мова, якую мы стваралі гадамі. Яна ўдасканальваецца, разьвіваецца, як жывая тканка. І мы разам з вамі нямала ўклалі ва ўдасканаленьне гэтай мовы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы ніколі ад яе не адмовімся. Але ёсьць у нас свая нацыянальная беларуская мова, родная мова беларусаў. Яе ведаюць і многія беларусы, якія жывуць за межамі нашай краіны. Таму тут усё нармальна і ўсё пад кантролем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG