Прычына — няяўка сьведак з боку міліцыі. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Працэс вядзе судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Юры Гарбатоўскі, які неаднаразова караў прадстаўнікоў апазыцыі.
31 сакавіка ў двух менскіх офісах «Белсату» адбыліся ператрусы. У адным з памяшканьняў на момант прыходу міліцыянтаў знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук. Яго затрымалі і адвезьлі ў Першамайскі РУУС.
Там на журналіста, які мае акрэдытацыю МЗС Беларусі, склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Міліцыянты заявілі, што малады чалавек нібыта брудна лаяўся ў аддзяленьні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). Яго зьбіраліся везьці ў ізалятар на Акрэсьціна, але ўвечары нечакана вызвалілі зь міліцыі.
Але тое аказалася толькі адтэрміноўкай, міліцэйскі пратакол усё ж быў накіраваны ў суд.
Любенчуку пагражае штраф альбо арышт да 15 сутак.