У менскім офісе тэлеканалу «Белсат» на вуліцы Кастрычніцкай міліцыянты ў цывільным затрымалі відэаапэратара Аляксандра Любянчука.
Дзяжурны Першамайскага РУУС заявіў Свабодзе: «У нас ў дзяжурцы такога Алеся Любянчука няма. Магчыма ён у кагосьці ў аддзеле, але мы пра гэта ня ведаем». Начальнік РУУС Парашчук у адпачынку, тэлефоны намесьнікаў Грамовіча і Бакача не адказваюць.
Раніцай 31 сакавіка адбыліся ператрусы ў двух памяшканьнях рэдакцыі, канфіскавана абсталяваньне, тэхніка, банэры з выявамі «Белсату». Як удакладнілі ў Галоўным упраўленьні міліцыі Менгарвыканкаму, «праводзіцца праверка па факту незаконнага выкарыстаньня таварнага знаку».