Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛДПБ падтрымлівае «дэпутата» Алексіевіч: трэба ўвесьці Пазьняка ў склад камісіі па мэмарыялізацыі Курапатаў


Першы намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч
Першы намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч

Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) падтрымлівае прапанову «Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [sic!] Сьвятлан[ы] Алексіевіч» пра тое, што ў склад камісіі па выбары варыянту мэмарыялу ў Курапатах павінен увайсьці Зянон Пазьняк.

«Гэта чалавек, які адзін зь першых адкрыў грамадзкасьці праўду пра злачынствы ў Курапатах, шмат зрабіў для захаваньня ўрочышча. Гэта будзе добрым крокам і пацьвярджэньнем таго, што ў Беларусі могуць весьці дыялёг з прадстаўнікамі самых розных палітычных поглядаў», — гаворыцца ў заяве за подпісам першага намесьніка старшыні ЛДПБ Алега Гайдукевіча.

Як паведамляла Свабода, Сьвятлане Алексіевіч (якая насамрэч не дэпутат) патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах

Яна ж адказала, што гэтым павінны займацца людзі, для якіх Курапаты былі справай жыцьця. І ўзначальваць такую камісію меў бы права толькі Зянон Пазьняк. А ў камісіі, у сваю чаргу, павінна быць «больш людзей, якія насамрэч зрабілі Курапаты Курапатамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG