Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагноз стабільны: міжнародныя агенцтвы пацьвердзілі крэдытны рэйтынг Беларусі


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

Міжнародная аналітычная кампанія Standard & Poor’s апублікавала пацьверджаньне крэдытнага рэйтынгу Беларусі на ранейшым узроўні: кароткатэрміновы «B» і доўгатэрміновы «B-», прагноз стабільны. Максымальны рэйтынг — «AAA», мінімальны — «D», а «B» азначае высокую долю рызыкаў, але ўсё ж далёкі ад дэфолту стан.

Рэйтынг пацьвердзілі пасьля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, на якіх прагучалі заявы пра рашэньне доўгатэрміновага газавага канфлікту (Беларусь прызнала запазычанасьць, Расея выставіла рахунак, паабяцала пасьля выплаты аднавіць пастаўкі нафты) і выдачу Беларусі крэдыту на 1 млрд даляраў.

Найлепшы за апошні час доўгатэрміновы рэйтынг паводле Standard & Poor’s, «B+», Беларусь мела ў 2008 годзе, а найгоршы — «B-» з нэгатыўным прагнозам — ненадоўга на мяжы 2011 і 2012 гадоў. Аналягічныя адзнакі Беларусі пацьвердзіла ў лютым Fitch Ratings: «B-» — доўгатэрміновыя ў нацыянальнай і замежнай валюце, «B» — кароткатэрміновы.

Іншае агенцтва, Moody’s давала Беларусі ў лютым ніжэйшы доўгатэрміновы рэйтынг, стабільны «Caa1», што значыць «істотныя рызыкі» ў крэдытаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG