Беларуска Лана Руднік апынулася побач зь месцам здарэньня. «Бачылі паніку, мноства напалоханых людзей, якія імчалі праз гандлёвы цэнтар на вуліцу,» — расказала яна карэспаднэнту Радыё Свабода.
«Крычалі ці то пра выбух ці то пра моцны ўдар. Потым маладая пара, якая была ці не на той вуліцы, распавяла, што там грузавік уехаў у людзей і там шмат целаў ляжыць на вуліцы.
Дзяўчына была ў страшным шоку і не магла гаварыць, распавядаў хлапец (не ведаю, ці сам ён бачыў, ці са словаў дзяўчыны). Адразу ж загучалі і пэрыядычна цяпер гучаць сырэны хуткай і паліцыі, у небе над цэнтрам верталёт».
Швэдзкі бровар Spendrups паведаміў, што раней сёньня быў выкрадзены грузавік, які належыць гэтай кампаніі.
Паліцыя паведамляе, што інцыдэнт адбыўся на адной з самых ажыўленых пешаходных вуліц горада — Дротнінгатан.