Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў зьнішчыць «Ісламскую дзяржаву», каб «абараніць цывілізацыю»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і кароль Ярданіі Абдала ІІ (зьлева)
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і кароль Ярданіі Абдала ІІ (зьлева)

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў разам з саюзьнікамі зьнішчыць групоўку «Ісламская дзяржава».

«Мы зьнішчым „Ісламскую дзяржаву“, і мы абаронім цывілізацыю. У нас няма выбару», — заявіў Трамп на прэс-канфэрэнцыі з каралём Ярданіі Абдалом Другім.

Кіраўнік Белага дому таксама адзначыў, што пасьля паведамленьняў аб хімічнай атацы ў горадзе Хан-Шайхун у правінцыі Ідліб ён зьмяніў стаўленьне да прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Паводле Трампа, выкарыстаньне ўрадавымі войскамі таксычнай зброі «перайшло ўсе межы» і стала для яго «чырвонай рысай».

4 красавіка сырыйская апазыцыя заявіла аб гібелі дзясяткаў чалавек у Хан-Шайхуне. Мясцовыя мэдыкі падазраюць, што быў ужыты нэрвова-паралітычны газ. Паўстанцы ўсклалі віну за напад на ўрадавыя войскі Сырыі. Злучаныя Штаты і краіны Эўразьвязу абвінавачваюць у дачыненьні да хімічнай атакі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі прыгразіла сырыйскаму ўраду аднабаковымі санкцыямі, калі Рада Бясьпекі ААН не прыме мер.

Расея заявіла, што 4 красавіка сырыйская авіяцыя нанесла ўдар па складзе снарадаў з атрутнымі рэчывамі. Паводле вэрсіі Масквы, гэтыя боепрыпасы пастаўляліся належалі тэрарыстам, якія дзейнічаюць у Іраку і Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG