Шакаладка – тату. Як дачка Яроменка рыхтуе перадачу ў СІЗА
Жонка маладафронтаўца Ўладзя Яроменкі не сказала трохгадовай дачцэ, што здарылася зь яе татам. Але дзяўчынка ўдзельнічае ў падрыхтоўцы перадачы ў турму – разгортвае шакаладныя цукеркі і складае ў пакунак. Яроменак затрыманы перад акцыяй 25 сакавіка і падазраваны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.