У Менску актывісты выйшлі да будынку КДБ на акцыю «Патрыёт — не злачынец».
Адразу на пачатку міліцыя затрымала Паўла Севярынца. Яго пасадзілі ў машыну і павезьлі ў пастарунак. Затрымалі і пэнсіянэрку Ніну Багінскую, пісьменьніка Анатоля Кудласевіча.
Алёна Волкава, якая падышла да будынку КДБ, сказала, што яе сябра незаконна затрымалі і падазраюць у масавых беспарадках. «Гэта несправядліва і нячэсна, прыйшла падтрымаць».
Усяго на 19:30 вядома, што затрымана пяць чалавек.
Пазьней стала вядома, што Ніну Багінскую вызвалілі, склаўшы на яе пратакол за «парушэньне грамадзкага парадку».