Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Лябедзькам перанесены на 5 красавіка


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

31 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску мусіў адбыцца суд над лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.

Аднак ягоная прысутнасьць ад пачатку была пад пытаньнем — разам з калегам з правацэнтрысцкай кааліцыі ён удзельнічае ў кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі на Мальце і вярнуцца дадому меўся толькі сёньня ўвечары.

Памочніца старшыні суду Лізавета Лякса паведаміла Свабодзе, што праз адсутнасьць падазраванага ў адміністрацыйным парушэньні справа не разглядалася, працэс перанесены на 5 красавіка.

Раней Анатоль Лябедзька выказаў думку, што падставай да чарговага суду мог стаць адзін з рэгіянальных маршаў супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3. 10 сакавіка разам зь Віталём Рымашэўскім і Юрасём Губарэвічам ён ужо быў асуджаны на 15 сутак за акцыю ў Маладэчне, Вольга Кавалькова з БХД была пакараная 7 суткамі.

«Улада цяпер прымае рашэньні, зыходзячы з задач, што перад імі стаяць: калі трэба будзе лякалізаваць на нейкі больш працяглы час, то будзе 15 сутак ці 25. А можа быць і крымінальная справа зь нечага зьлепленая. А калі актыўнасьць пойдзе на спад, верагодна, санкцыі і рэпрэсіі будуць меншыя», — спрагназаваў Анатоль Лябедзька магчымы сцэнар пакараньняў.

У сетцы Facebook спадар Лябедзька напісаў, што «выпусьцілі з турмы на пару дзён, каб адмокнуць у ваньне, наведаць цырульню і зрэзаць „маладэчанскі манікюр“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG