Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі бок гарачых навінаў


Жанчына ішла дахаты. Пачула лямант з суседняга дому. Нейкая пані крычала з гаўбца — прасіла паратунку.

Жанчына патэлефанавала мужу ды пераказала яму ўсё. Муж вырашыў напісаць пра гэта ў твітэр.

Але ланцужок даў збой. У твітэры выйшла, што пані пратэстуе супраць чагосьці і пагражае скінуцца з гаўбца.

Еду да гарачай навіны, а па дарозе высьвятляецца, што пані на гаўбцы ратавалася ад пажару. І толькі.

На месцы чакаў другі «развод».

Каля гаўбца сабралася з тузін мінакоў.

«А сын яе жыве за граніцай», — кажа Мікалаеўна.

«Сама ты за граніцай жывеш, — кажа Сямёнаўна. — На Бангалор ён жыве. Плошчадзь эта».

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG