Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Нямеччыны асудзіў гвалт супраць дэманстрантаў у Беларусі


Міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль
Міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль

У сувязі з дэманстрацыямі, што прайшлі ў Беларусі, фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль 28 сакавіка зрабіў наступную заяву:

«Ад дзеяньняў беларускіх уладаў, скіраваных супраць мірных грамадзян, якія выступілі па важных сацыяльных пытаньнях, зыходзіць цяжкі сыгнал. Людзі выйшлі на вуліцу ў мінулую суботу і ў апошнія тыдні, скарыстаўшы сваё права, што зьяўляецца неад’емным складнікам плюралістычнага грамадзтва. Ужываньне гвалту ў адказ на гэта — несувымерная рэакцыя, таксама як і шматлікія арышты пратэстоўцаў, журналістаў ды іншых людзей зь іхнага акружэньня.

Адкрытае грамадзтва мусіць быць у стане вытрымаць разнастайнасьць думак і весьці дыялёг і па крытычных пытаньнях. Кампэтэнтныя ведамствы павінны ня проста паважаць права на правядзеньне мірных дэманстрацыяў, але і забясьпечваць людзям магчымасьць карыстацца гэтым правам.

Тыя асобы, якія ўсё яшчэ затрыманыя, павінны быць вызваленыя як мага хутчэй. Нельга дапусьціць далейшых неабгрунтаваных арыштаў і прысудаў толькі праз тое, што людзі выказваюць свой погляд.

Мы і надалей хочам добрага і квітнеючага суіснаваньня на падставе агульных інтарэсаў і нашых эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Але мы ня можам утойваць той факт, што гэтыя падзеі азначаюць адкат назад».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG