У Івацэвічах на плошчу выйшлі ўсяго толькі два чалавекі, абышлося без затрыманьняў.
У Пінску жа ў цэнтры гораду сабраліся некалькі дзясяткаў гараджан. Міліцыянты, у тым ліку кіраўніцтва ГАУС папярэдзілі людзей пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пасьля таго, як папярэджаньне было праігнараванае, на плошчу прыбыў АМАП. Міліцыянты схапілі 6 чалавек, двух неўзабаве адпусьцілі. Аднаму з затрыманых стала кепска, сілавікі вымушаны былі выклікаць хуткую дапамогу.