Затрыманьні ня толькі на Кастрычніцкай
У Мазыры людзі сабраліся на акцыю пратэсту #пратэсты https://t.co/JpA0481nOv
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Затрыманьне людзей на Кастрычніцкай плошчы.
Людзей выціснулі з Плошчы да мэтро #пратэсты https://t.co/foI460Rggs
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Людзей спрабавалі загнаць у МакДональдз, але яны вяртаюцца на Кастрычніцкую
На Дзень Волі ў Магілёве людзі зьбіраюцца невялікімі групамі.
Людзей разганяюць, а яны зноў выходзяць на плошчу #пратэсты https://t.co/fRIrDcTGTa
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Выявілася, схапілі дырэктара «Арт-сядзібы» Паўла Белавуса і яго жонку. У аўтазаку больш за дзясятак чалавек.
Зноў затрыманьні. Каля мэтро #пратэсты https://t.co/dkV6ccbkiH
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
У Воршы ў цэнтры гораду затрыманы старшыня моладзевагага "Зьвязу", заснавальнік мясцовага незалежнага сайту www.Orsha.eu Ігар Казьмярчак.
Зноў хапун каля Цэнтральнага. Узялі не меней за 5 чалавек і з'ехалі #пратэсты https://t.co/ZGMf6dk8ni
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
У Менску затрыманая праваабаронца цэнтру "Вясна" Тацяна Рэвяка. Яна паведаміла пра гэта ў сваім Фэйсбуку. Яе трымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны, а потым адпусьцілі.
Ластоўскі: ніякіх камэнтароў даваць ня буду #пратэсты https://t.co/vbP5TNP9e1
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Чалавек 40 ужо затрымана ў Менску на Плошчы #пратэсты https://t.co/AvTzqjHvcQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017