У Мазыры затрымалі актывіста #пратэсты https://t.co/zUERFmziL1
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
У Бабруйску — больш за 30 затрыманых
У Бабруйску прайшла зачыстка кварталу, дзе зьбіраліся праводзіць акцыю пратэсту.
Міліцыянты выцягвалі людзей з кавярняў, забіралі тых, хто проста гуляў. Затрыманыя больш за 30 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім твітэры.
Затрыманых завезьлі ў Бабруйскі ГУУС, пакуль яны сядзяць у актавай залі.
Сярод затрыманых — некалькі журналістаў.
Рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка прыйшоў асьвятляць мерапрыемства. Там яго затрымалі амапаўцы і адправілі ў міліцэйскі аўтобус.
Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін, Віктар Масаловіч і Дзяніс Носаў.
Стрым з аўтазаку. Беларусь, 2017 год
У Бабруйску затрымалі трох журналістаў #пратэсты
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
У Магілёве хлопчык даваў інтэрвію. Яго здымалі два спэцслужбоўцы! #пратэсты https://t.co/1KkCFgGFQI
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Магілёўцы, якія выйшлі на Дзень Волі, пачалі кантактаваць з журналістамі. Некаторыя людзі кажуць, што губляць ім няма чаго, і што яны прышлі падтрымаць затрыманых у Менску. Іх здымаюць людзі ў цывільным.
Менск: з аўтазаку перадаюць, што затрыманьні ішлі таксама на Нямізе
Прафэсар Мікола Савіцкі прыйшоў на акцыю ў Менску #пратэсты https://t.co/9fYmrRcPVS
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Магілёўцы пачалі кантактаваць з журналістамі. Некаторыя кажуць, што губляць няма чаго. Прышлі падтрымаць затрыманых… https://t.co/F492nDsO4D
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Таксама затрыманы блогер Стась Карпаў
«Вясна» публікуе вядомыя прозьвішчы затрыманых.
Затрыманы Раман Пратасевіч @pr0tez #пратэсты https://t.co/Azo1bEKqgE
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017
Сярод затрыманых адзін зь лідэраў «Моладзі БНФ» Мікіта Краснакуцкі і фатограф-фрылянсэр Раман Пратасевіч.
Чалавек 40 ужо затрымана ў Менску на Плошчы #пратэсты https://t.co/AvTzqjHvcQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.3.2017