Марына Адамовіч сказала, што накіроўваецца ў СІЗА КДБ, каб высьветліць, ці не затрыманы Мікола Статкевіч.
«Я еду на СІЗА КДБ, потым паеду на „Валадарку“. Калі мне, канечне, хто-небудзь што-небудзь адкажа. Я нават ня ведаю, куды там грукацца. Дзякуй богу, пяць гадоў там не была», — сказала спадарыня Марына карэспандэнту Свабоды.
Марына Адамовіч дадала, што ад раніцы чацьвярга ня мае ніякай інфармацыі пра Міколу.
«Раніцай чацьвярга я атрымала ад яго вестачку, а потым у мяне блякавалі ўсе мае каналы сувязі».