Менск: рух па праспэкце адкрылі, затрыманьні ля Перамогі прыпыніліся
Каля Плошчы перамогі кардон АМАП больш не перакрывае рух, засталіся дзясяткі людзей, дзясяткі былі затрыманыя.
Трансьляцыя з Плошчы Перамогі ў Менску аднавілася, ды акцыя на #ДзеньВолі фактычна завершаная сіламі АМАП https://t.co/y9W2ivOU6q
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Менск: кажуць, у раёне цырку і на плошчы Якуба Коласа працягваюцца затрыманьні. Каля Перамогі ўжо спакойна.… https://t.co/q0Bcs8TdTK
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Зараз каля ЦУМа #ДзеньВолі https://t.co/NjbepmZ8WP
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Дзень Волі ў Горадні: бел-чырвона-белыя і зялёна-чырвоныя сьцягі
Санкцыянаваны гарадзенскімі ўладамі мітынг, прысьвечаны 99 угодкам БНР, адбываўся пад бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі сьцягамі.
Падчас мітынгу гарадзенцы зьбіралі грошы на дапамогу тым, хто цяпер за кратамі, а таксама на аплату за мітынг, якую арганізатары павінны ўнесьці гарадзкім службам. Напрыканцы мітынгу прынялі рэзалюцыю, у якой зьмешчаны патрабаваньні да ўладаў вызваліць з-пад арышту гарадзенцаў, якія асуджаныя за ўдзел у акцыях «недармаедаў», а таксама спыніць перасьлед журналістаў і актыўных грамадзян у Горадні.
Акцыя скончылася мірна, нікога не затрымлівалі. (чытаць цалкам)
Менск: затрыманьні працягваюцца, людзей з боку плошчы Перамогі не пускаюць далей па праспэкце
Затрыманьне на Якуба Коласа #ДзеньВолі https://t.co/WuzfhjfrPm
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Менск: пад «Некемпінскі» працягваюць стаяць людзі, у бок Кастрычніцкай не пускаюць, на мосьце АМАП. У адваротны бок… https://t.co/X3SAeNDwrQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Люді бягуць ад АМАПу #ДзеньВолі https://t.co/AEfCenc28B
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Тры АМАПаўца затрымалі дзядулю #ДзеньВолі https://t.co/tPrXVnR830
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Ластоўскі: «Магу казаць толькі пра журналістаў. Якраз зараз я высьвятляю колькасьць затрыманых. Пакуль больш нічога дадаць не магу»
Так карэспандэнту Свабоды адказаў прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі пра колькасьць затрыманых у Менску — і паклаў слухаўку.
Агульная колькасьць затрыманых невядомая нават прыблізна, лік ідзе на сотні.
З тылу будынку Першамайскага РАУС: людзей выбудавалі тварам да сцяны.
Дэманстранта зьбіваюць у Менску #ДзеньВолі https://t.co/rASe9b6XUT
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
БАЖ: 25 сакавіка па Беларусі затрыманыя дзясяткі журналістаў
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зьбірае інфармацыю пра выпадкі затрыманьняў і перашкодаў у працы журналістаў 25 сакавіка (сьпіс абнаўляецца).
Менск: Затрыманыя журналісты Аляксандр Баразенка (Белсат), Арцём Шрайбман (TUT.BY), Уладзімер Грыдзін (БелаПАН), расейскі фатограф Антон Карлінер, рэдактар сайта InformNapalm Дзяніс Івашын, журналісты Любоў Лунёва і Дзьмітрый Буянаў (міліцыя разьбіла камэру пры затрыманьні), Захар Шчарбакоў, Зьміцер Карэнка; журналісты «КП у Беларусі» Ірына Козьлік, Дар’я Пуцейка, Ганна Рыбчынская, галоўны рэдактар «КП у Беларусі» Андрэй Ляўкоўскі; Генадзь Барбарыч («Радыё Рацыя») і Генадзь Шарыпкін (radio france internationale, акрэдытацыя МЗС, вызвалілі пасьля праверкі дакумэнтаў), Ірына Арахоўская і Арцём Гарбацэвіч («Наша Ніва»), журналістка Вольга Быкоўская (павезьлі ў Першамайскі РАУС).
У РУУС Маскоўскага раёна Менску затрыманыя ня менш за 60 чалавек, паведамляе Вясна.
Яшчэ затрыманьні. Хапалі людзей у мэтро #ДзеньВолі https://t.co/joCPbiRjec
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
RT @svaboda: Дэманстранта зьбіваюць у Менску #ДзеньВолі https://t.co/rASe9b6XUT
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017