Менск: АМАП сышоў з праспэкту Незалежнасьці, зайшоў у двор БНТУ, рушыў дварамі ў бок плошчы Якуба Коласа Кадр… https://t.co/pfH4ChgRtT
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Тым часам за Акадэміяй навук, каля плошчы Калініна. Па праспэкце едуць вадамёты
На менскім праспэкце Незалежнасьці зноў зьбіраецца калёна людзей, больш за сотню чалавек, спрабуюць рухацца ў цэнтар гораду. Сувязь з цэнтру гораду перарываецца. Паведамляюць пра масавыя затрыманьні на плошчы Якуба Коласа.
Затрыманьні на Якуба Коласа #ДзеньВолі https://t.co/ynMFENExPz
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Менск: пратэстоўцы ідуць на Кастрычнікую плошчу
У бок цэнтра міма калёны пратэстоўцаў праехала каля дзясятка аўтазакаў. Пратэстоўцы ідуць на Кастрычніцкую плошчу па абодва бакі праспэкту Незалежнасьці. Адбываюцца кропкавыя затрыманьні, каля 10 чалавек.
Затрыманьні каля крамы "Электрасіла"
Карэспандэнты Свабода паведамляюць пра жорскія затрыманьні каля крамы "Электрасіла", што каля плошчы Якуба Коласа. Затрымана як найменей 10 чалавек.
ВЕЛЬМІ ШМАТ МІЛІЦЫІ Ў ЦЭНТРЫ #ДзеньВолі https://t.co/wjV6F09nBO
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Шэсьце ў Менску набліжаецца да плошчы Перамогі, у горадзе шмат міліцыі, АМАП, па горадзе езьдзяць аўтазакі і вадамёты.
Менск: Плошча Перамогі перакрытая, людзей туды не прапускаюць. У раёне вуліцы Казлова некаторых (але далёка ня ўсіх) удзельнікаў шэсьця хапаюць у аўтазакі.
Каля "Мегатора" хапун #ДзеньВолі https://t.co/JFuNIWeD40
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Журналістка «Нашай Нівы» Ірына Арэхоўская: «Я і Арцём Гарбацэвіч (журналіст „НН“ — РС) у Завадзкім РУУС. Тут страшнае відовішча — людзі на вуліцы каля сьцяны, рукі за сьпіну. Усіх абшукваюць».
Перадае Вольга Быкоўская, якую затрымалі разам з Алесем Меляшкевічам.
Менск: Шэсьце спынілі каля плошчы Перамогі, праспэкт перакрыты, ідуць затрыманьні
У раёне плошчы Перамогі засталося 100-200 чалавек, АМАП перакрыў праспэкт Незалежнасьці, ідуць затрыманьні, перадае карэспандэнт Свабоды. Некаторых затрымліваюць жорстка, зьбіваюць.
Колькасьць затрыманых невядомая, але за дзень па Менску лік ідзе на сотні чалавек.
Затрыманыя чацьвёра сябраў «Свабоднага тэатру»
Паведамляе кіраўнік «СТ» Мікалай Халезін. Імёны: Марыя Бяльковіч, Сьвятлана Сугака, Сяргей Квачонак, Дар'я Андрыянава.
Затрыманьні журналістаў.
Затрыманы фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін.
Затрыманьні журналістаў.
Затрымалі журналістаў Любоў Лунёву і апэратара Зьмітра Буянава. «Разьбілі камэру, вязуць у бок Партызанскага РУУС. У тым жа аўтобусе Валеры Шчукін. Ён моцна зьбіты, у яго пашкоджана рука», — паведамляе Кацярына Ткачэнка.