Зыатрыманыя Юрась Меляшкевіч і Вольга Быкоўская
Каля офісу руху “За свабоду” затрыманыя намесьнік старшыні гэтай арганізацыі Юрась Меляшкевіч і прэс-сакратар Вольга Быкоўская.
ДАІ стварае перашкоды для пад’езду на аўтамабілі да Акадэміі навук, дзе зьбіраюцца людзі да акцыі Дня Волі. «Немагчыма завярнуць, ДАІшнікі разварочваюць», — паведамляе чытач Свабоды.
Жывая трансьляцыя зь Менску Цімура Алеўскага ("Настоящее время")
Уздоўж праспэкту з боку Акадэміі навук у бок алошчы Якуба Коласа ідзе калёна людзей, каля 500-700 чалавек. Нясуць бел-чырвона-белыя сьцягі, у тым ліку вялізны 10-мэтровы.
Жанчыну затрымліваюць на Акадэміі навук.
Людзі сьцякаюцца з усяго Менску. #ДзеньВолі https://t.co/PcTWl4Zfey
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
За плошчай Калініна стаіць кардон міліцыі, які не пускае пешаходаў далей па праспэкце.
Вялікая колькасьць міліцыянтаў бяжыць па праспэкце наперад калёны — паспрабавалі перакрыць рух. Калёна проста перабегла на іншы бок праспэкту.
Падобна, што тых, хто не пасьпеў перабегчы на іншы бок, затрымліваюць.
Удзельнікаў шэсьця разьбілі на некалькі калёнаў, між Акадэміяй навук і плошчай Якуба Коласа.
На вуліцы Багдана Хмяльніцкага 200-300 чалавек. Нікога не пускаюць. Усе стаяць паасобку.
Праспэкт незалежнасьці перакрыў АМАП са шчытамі
АМАП стаіць у некалькі шэрагаў, праспэкт перакрыты між Акадэміяй навук і плошчай Якуба Коласа з аднаго боку і каля ЦУМу зь іншага, пад’ехаў вадамёт.
Праспэкт незалежнасьці ў Менску перакрылі АМАПаўцы са шчытамі, стаяць у 5-6 шэрагаў #ДзеньВолі https://t.co/tKhsjM2kig
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
У Віцебску затрыманая здымачная група «Белсату»
У Віцебску ў Кастрычніцкім РАУС знаходзіцца здымачная група тэлеканалу «Белсат» — Вольга Чайчыц і Андрэй Козел, а таксама сябра Партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў.
Аўтухоў прамаўляў на акцыі Дзень Волі ў Віцебску, быў са сьцягам. Праваабаронцаў да затрыманых не пускаюць.
АМАП грукае ў шчыты, але не ідзе ў атаку
Кардон каля БНТУ #ДзеньВолі https://t.co/I6zGuBSsOh
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Паведамляюць пра «хапун» — масавыя затрыманьні — ў Менску з боку плошчы Якуба Коласа.
Дзяўчына стаіць на каленях перад АМАПам #ДзеньВолі https://t.co/MGzf6QeqvF
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017