У Гомлі мітынгоўцаў прапускаюць на пляцоўку каля ДК глуханямых, міліцыя даглядае людзей перад агароджай, але не дазваляе праносіць «забароненую сымболіку» (бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі АГП). Некалькі сьцягоў усё-ж пранесьлі.
Гомель зараз. Фота @Yaraslau_Slonim #ДзеньВолі https://t.co/DUH8wCQCkw
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Невядомыя людзі каля менскай Акадэміі навук перад відэакамэрай раскладаюць дубінкі, падобныя да зброі прадметы, і бутэлькі зь невядомай вадкасьцю. Кажуць, «вядуцца сьледчыя дзеяньні».
Пагром у офісе «Вясны»
Як паведамляе ў сацсетках праваабаронца Сяргей Сыс, у стары офіс праваабарончага цэнтру «Вясна» ўварваўся АМАП, «усіх паклалі на падлогу».
Прваабаронца Алег Гулак. Алега больш ня будзе а гэтым нумар", -- адказаў карэспандэнту Свабоды незнаёмы мужчынскі голас.
Супярэчлівыя паведамленьні пра мэтро ў Менску: у сацсетках то паведамляюць, што закрыты шэраг станцыяў у цэнтры, то паведамляюць, што станцыі адкрылі.
3 станцыі мэтро зачыненыя #ДзеньВолі https://t.co/tUCdO9xPPo
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Пачалі затрымліваць людзей ля Акадэміі навук
RT @belamova: Водомёты принали, куча военной техники, задержания. Взяли польского журналиста. Минск #ДзеньВолі https://t.co/2PEGHbAZOz
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Тым часам Свабода вядзе жывы эфір зь Менску, дзе каля Акадэміі навук зьбіраюцца першыя ўдзельнікі несанкцыянаванага шэсьця — каля 200 чалавек.
У сацсетках менчукі распавядаюць, што да Акадэміі навук нікога не прапускаюць празь міліцэйкія кардоны.
Да Акадэміі навук прапусьцілі зусім няшмат людзей.
Зноў затрыманьні #ДзеньВолі https://t.co/C4veG2Bo1R
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Затрымліваюць усіх, нават пэнсіянэраў #ДзеньВолі https://t.co/LniMRnbE9b
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
АМАП затрымлівае людзей на Акадэміі навук
Затрыманы Дзяніс Садоўскі
13.30 Адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка, прадстаўнік руху «За свабоду» ў аргкамітэце сьвяткаваньня Дня Волі Дзяніс Садоўскі быў затрыманы па дарозе ў цэнтар Менску.
Тралейбусы па Сурганава едуць без прыпынкаў пасьля «Рыгі», на Коласа не адчынілі, на Доме друку не адчынілі. Абураныя пасажыры выламалі дзьверы й на Доме друку выйшаў увесь тралебус.
Людзей не пускаюць да кінатэатра «Кастрычнік».
Журналісты паведамляюць пра хапун на вуліцы Кузьмы Чорнага. Туды пабеглі 10 амапаўцаў. Там масава затрымліваюць людзей.
Затрыманьні на Акадэміі навук