Менск: Шэсьце спынілі каля плошчы Перамогі, праспэкт перакрыты, ідуць затрыманьні
У раёне плошчы Перамогі засталося 100-200 чалавек, АМАП перакрыў праспэкт Незалежнасьці, ідуць затрыманьні, перадае карэспандэнт Свабоды. Некаторых затрымліваюць жорстка, зьбіваюць.
Колькасьць затрыманых невядомая, але за дзень па Менску лік ідзе на сотні чалавек.
Перадае Вольга Быкоўская, якую затрымалі разам з Алесем Меляшкевічам.
Журналістка «Нашай Нівы» Ірына Арэхоўская: «Я і Арцём Гарбацэвіч (журналіст „НН“ — РС) у Завадзкім РУУС. Тут страшнае відовішча — людзі на вуліцы каля сьцяны, рукі за сьпіну. Усіх абшукваюць».
Каля "Мегатора" хапун #ДзеньВолі https://t.co/JFuNIWeD40
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Менск: Плошча Перамогі перакрытая, людзей туды не прапускаюць. У раёне вуліцы Казлова некаторых (але далёка ня ўсіх) удзельнікаў шэсьця хапаюць у аўтазакі.
Шэсьце ў Менску набліжаецца да плошчы Перамогі, у горадзе шмат міліцыі, АМАП, па горадзе езьдзяць аўтазакі і вадамёты.
ВЕЛЬМІ ШМАТ МІЛІЦЫІ Ў ЦЭНТРЫ #ДзеньВолі https://t.co/wjV6F09nBO
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Затрыманьні каля крамы "Электрасіла"
Карэспандэнты Свабода паведамляюць пра жорскія затрыманьні каля крамы "Электрасіла", што каля плошчы Якуба Коласа. Затрымана як найменей 10 чалавек.
Менск: пратэстоўцы ідуць на Кастрычнікую плошчу
У бок цэнтра міма калёны пратэстоўцаў праехала каля дзясятка аўтазакаў. Пратэстоўцы ідуць на Кастрычніцкую плошчу па абодва бакі праспэкту Незалежнасьці. Адбываюцца кропкавыя затрыманьні, каля 10 чалавек.
Затрыманьні на Якуба Коласа #ДзеньВолі https://t.co/ynMFENExPz
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
На менскім праспэкце Незалежнасьці зноў зьбіраецца калёна людзей, больш за сотню чалавек, спрабуюць рухацца ў цэнтар гораду. Сувязь з цэнтру гораду перарываецца. Паведамляюць пра масавыя затрыманьні на плошчы Якуба Коласа.
Тым часам за Акадэміяй навук, каля плошчы Калініна. Па праспэкце едуць вадамёты
Менск: АМАП сышоў з праспэкту Незалежнасьці, зайшоў у двор БНТУ, рушыў дварамі ў бок плошчы Якуба Коласа Кадр… https://t.co/pfH4ChgRtT
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Менск: кардон АМАП з боку Акадэміі навук нібыта разыходзіцца — адыходзіць у двор БНТУ
Дзяўчына стаіць на каленях перад АМАПам #ДзеньВолі https://t.co/MGzf6QeqvF
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Паведамляюць пра «хапун» — масавыя затрыманьні — ў Менску з боку плошчы Якуба Коласа.