Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі 2017. АНЛАЙН зь Менску, Берасьця, Горадні і Гомля

абноўлена

Дзень Волі 2017. Жывая трансьляцыя

У цэнтры Менску адбываюцца затрыманьні людзей, якія выйшлі на акцыю ў Дзень Волі — гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Дэмакратычныя сілы заклікалі адзначыць Дзень Волі мітынгам і шэсьцем. Збор быў прызначаны на 14:00 каля Акадэміі навук.

Плянавалася, што там адбудзецца мітынг, і далей удзельнікі шэсьця рушаць па праспэкце Незалежнасьці ў цэнтар гораду. Заяўнікі акцыі зьбіраліся завяршыць шэсьце на Кастрычніцкай плошчы, а былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч прапаноўваў працягваць шэсьце да плошчы Незалежнасьці.

Менгарвыканкам дазволіў заяўнікам акцыі на 25 сакавіка толькі мітынг на плошчы Бангалор. 24 сакавіка старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац заявіў, што ўсе вулічныя акцыі 25 сакавіка будуць незаконнымі. Ён патлумачыў гэта тым, што ўсе заяўнікі пісьмова адмовіліся ад сваіх заявак.

Таксама сёньня Дзень Волі адзначалі у іншых вялікіх гарадах Беларусі: у Берасьці, Віцебску, Горадні і Гомлі. Там акцыі пачыналіся а 12-й гадзтіне.

Яны сустракаюць Дзень Волі ў турме. Поўны сьпіс арыштаваных. Абнаўляецца

Што беларусы сьвяткуюць 25 сакавіка

Вынікі дня. За дзень да Дня Волі

14:40 25.3.2017

АМАП грукае ў шчыты, але не ідзе ў атаку

14:32 25.3.2017

У Віцебску затрыманая здымачная група «Белсату»

У Віцебску ў Кастрычніцкім РАУС знаходзіцца здымачная група тэлеканалу «Белсат» — Вольга Чайчыц і Андрэй Козел, а таксама сябра Партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў.

Аўтухоў прамаўляў на акцыі Дзень Волі ў Віцебску, быў са сьцягам. Праваабаронцаў да затрыманых не пускаюць.

14:29 25.3.2017

Праспэкт незалежнасьці перакрыў АМАП са шчытамі

АМАП стаіць у некалькі шэрагаў, праспэкт перакрыты між Акадэміяй навук і плошчай Якуба Коласа з аднаго боку і каля ЦУМу зь іншага, пад’ехаў вадамёт.

14:29 25.3.2017

14:25 25.3.2017

На вуліцы Багдана Хмяльніцкага 200-300 чалавек. Нікога не пускаюць. Усе стаяць паасобку.

14:21 25.3.2017

Вялікая колькасьць міліцыянтаў бяжыць па праспэкце наперад калёны — паспрабавалі перакрыць рух. Калёна проста перабегла на іншы бок праспэкту.

Падобна, што тых, хто не пасьпеў перабегчы на іншы бок, затрымліваюць.

Удзельнікаў шэсьця разьбілі на некалькі калёнаў, між Акадэміяй навук і плошчай Якуба Коласа.

14:21 25.3.2017

За плошчай Калініна стаіць кардон міліцыі, які не пускае пешаходаў далей па праспэкце.

14:19 25.3.2017

Жанчыну затрымліваюць на Акадэміі навук.

14:18 25.3.2017

Уздоўж праспэкту з боку Акадэміі навук у бок алошчы Якуба Коласа ідзе калёна людзей, каля 500-700 чалавек. Нясуць бел-чырвона-белыя сьцягі, у тым ліку вялізны 10-мэтровы.

14:17 25.3.2017

Жывая трансьляцыя зь Менску Цімура Алеўскага ("Настоящее время")

14:16 25.3.2017

ДАІ стварае перашкоды для пад’езду на аўтамабілі да Акадэміі навук, дзе зьбіраюцца людзі да акцыі Дня Волі. «Немагчыма завярнуць, ДАІшнікі разварочваюць», — паведамляе чытач Свабоды.

14:15 25.3.2017

Зыатрыманыя Юрась Меляшкевіч і Вольга Быкоўская

Каля офісу руху “За свабоду” затрыманыя намесьнік старшыні гэтай арганізацыі Юрась Меляшкевіч і прэс-сакратар Вольга Быкоўская.

14:13 25.3.2017

Затрыманьні на Акадэміі навук

14:09 25.3.2017

14:05 25.3.2017

Людзей не пускаюць да кінатэатра «Кастрычнік».

Журналісты паведамляюць пра хапун на вуліцы Кузьмы Чорнага. Туды пабеглі 10 амапаўцаў. Там масава затрымліваюць людзей.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG