Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі 2017. АНЛАЙН зь Менску, Берасьця, Горадні і Гомля

абноўлена

Дзень Волі 2017. Жывая трансьляцыя

У цэнтры Менску адбываюцца затрыманьні людзей, якія выйшлі на акцыю ў Дзень Волі — гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Дэмакратычныя сілы заклікалі адзначыць Дзень Волі мітынгам і шэсьцем. Збор быў прызначаны на 14:00 каля Акадэміі навук.

Плянавалася, што там адбудзецца мітынг, і далей удзельнікі шэсьця рушаць па праспэкце Незалежнасьці ў цэнтар гораду. Заяўнікі акцыі зьбіраліся завяршыць шэсьце на Кастрычніцкай плошчы, а былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч прапаноўваў працягваць шэсьце да плошчы Незалежнасьці.

Менгарвыканкам дазволіў заяўнікам акцыі на 25 сакавіка толькі мітынг на плошчы Бангалор. 24 сакавіка старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац заявіў, што ўсе вулічныя акцыі 25 сакавіка будуць незаконнымі. Ён патлумачыў гэта тым, што ўсе заяўнікі пісьмова адмовіліся ад сваіх заявак.

Таксама сёньня Дзень Волі адзначалі у іншых вялікіх гарадах Беларусі: у Берасьці, Віцебску, Горадні і Гомлі. Там акцыі пачыналіся а 12-й гадзтіне.

Яны сустракаюць Дзень Волі ў турме. Поўны сьпіс арыштаваных. Абнаўляецца

Што беларусы сьвяткуюць 25 сакавіка

Вынікі дня. За дзень да Дня Волі

14:03 25.3.2017

Тралейбусы па Сурганава едуць без прыпынкаў пасьля «Рыгі», на Коласа не адчынілі, на Доме друку не адчынілі. Абураныя пасажыры выламалі дзьверы й на Доме друку выйшаў увесь тралебус.

14:02 25.3.2017

13:59 25.3.2017

Затрыманы Дзяніс Садоўскі

13.30 Адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка, прадстаўнік руху «За свабоду» ў аргкамітэце сьвяткаваньня Дня Волі Дзяніс Садоўскі быў затрыманы па дарозе ў цэнтар Менску.

13:57 25.3.2017

АМАП затрымлівае людзей на Акадэміі навук

13:54 25.3.2017
Затрыманьні на вуліцы Петруся Броўкі непадалёк ад Акадэміі Навук
Затрыманьні на вуліцы Петруся Броўкі непадалёк ад Акадэміі Навук

13:49 25.3.2017

Да Акадэміі навук прапусьцілі зусім няшмат людзей.

13:39 25.3.2017

Тым часам Свабода вядзе жывы эфір зь Менску, дзе каля Акадэміі навук зьбіраюцца першыя ўдзельнікі несанкцыянаванага шэсьця — каля 200 чалавек.

У сацсетках менчукі распавядаюць, што да Акадэміі навук нікога не прапускаюць празь міліцэйкія кардоны.

13:19 25.3.2017

Пачалі затрымліваць людзей ля Акадэміі навук

13:15 25.3.2017

Супярэчлівыя паведамленьні пра мэтро ў Менску: у сацсетках то паведамляюць, што закрыты шэраг станцыяў у цэнтры, то паведамляюць, што станцыі адкрылі.

13:09 25.3.2017

Пагром у офісе «Вясны»

Як паведамляе ў сацсетках праваабаронца Сяргей Сыс, у стары офіс праваабарончага цэнтру «Вясна» ўварваўся АМАП, «усіх паклалі на падлогу».

Кадры Адар’і Гуштын (БелаПАН)
Кадры Адар’і Гуштын (БелаПАН)

Прваабаронца Алег Гулак. Алега больш ня будзе а гэтым нумар", -- адказаў карэспандэнту Свабоды незнаёмы мужчынскі голас.

12:56 25.3.2017

Невядомыя людзі каля менскай Акадэміі навук перад відэакамэрай раскладаюць дубінкі, падобныя да зброі прадметы, і бутэлькі зь невядомай вадкасьцю. Кажуць, «вядуцца сьледчыя дзеяньні».

12:52 25.3.2017

У Гомлі мітынгоўцаў прапускаюць на пляцоўку каля ДК глуханямых, міліцыя даглядае людзей перад агароджай, але не дазваляе праносіць «забароненую сымболіку» (бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі АГП). Некалькі сьцягоў усё-ж пранесьлі.

12:48 25.3.2017

Дэмакратычнага актывіста Ўладзімера Шылу затрымалі на ўездзе ў Менск. Як паведамляе яго сын Іван Шыла, правяраюць усе машыны, ёсьць сьпісы тых, каго нельга пускаць.

12:47 25.3.2017

На выезьдзе з Бабруйску ў Менск спыняюць машыны, маршруткі, аўтобусы — усіх правяраюць і перапісваюць.

12:45 25.3.2017

Кіраўніка віцебскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ некалькі гадзінаў дапытвалі ў Сьледчым камітэце

Кастусь Смолікаў, архіўнае фота
Кастусь Смолікаў, архіўнае фота

Кастусь Смолікаў паведаміў, што яго выклікалі позвай і апытвалі пра падрабязнасьці ажно шасьці крымінальных справаў. Ні да адной зь іх ён ня мае дачыненьня. Актывіст мяркуе, што сустрэча была ініцыяваная для таго, каб ён не пасьпеў трапіць да пачатку акцыі ў Менск.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG