Дзень Волі ў Берасьці
У Горадні дазволеная акцыя пакуль праходзіць мірна, арганізатары заклікаюць не парушаць дазволены фармат — толькі мітынг, бяз шэсьця.
У Віцебску на несанкцыянаваны ўладамі мітынг (а іх там на Дзень волі не санкцыяноўвалі ўжо шмат год) выйшлі прадстаўнікі ўлады, запрашаюць на прыём у гарвыканкам у панядзелак, міліцыя папярэджвае пра незаконнасьць збору. У Віцебску міліцыя выводзіць з плошчы Перамогі аднаго зь мітынгоўцаў, іншыя ніяк не адрэагавалі. Каля сотні чалавек ідуць шэсьцем па вуліцы Леніна.
У Гомлі несанкцыянаванае шэсьце праходзіць пакуль мірна, у шэсьці бяруць удзел сотні чалавек. Улады запрашаюць людзей на сустрэчу ў ДК глуханямых. Не падобна, каб людзям спадабалася гэтая прапанова — але людзі ідуць, хай і неахвотна.
ДАІ затрымала машыну з актывістамі са Слуцку
Грамадзкая актывістка са Слуцка Зінаіда Цімошак паведаміла, што яна і яшчэ тры актывісты ехалі ў Менск на Дзень Волі, але іх машына была спыненая ДАІ і ўсіх павезьлі ў Слуцак, нібыта з-за таго, што машына была ў аварыі.
У Менску атмасфэра нібыта вайна #ДзеньВолі https://t.co/Q2LHl6Jtwk
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Менск
У сацсетках паведамляюць, што ў раёне Залатой Горкі разьмешчаныя машыны для з канструкцыямі супраць барыкадаў
Паводле паведамленьняў у сацсетках, менская станцыя мэтро «Акадэмія навук» (ад якой анансавалася шэсьце на Дзень Волі) зачыненая. Таксама паводле некаторых паведамленьняў, зачыненая «Плошча Якуба Коласа».
Але паводле пазьнейшых зьвестак, мэтро працуе ў звычайным рэжыме:
Менск, 25 сакавіка
На вуліцы Гікала:
Вайскоўцы са шчытамі на шэрых мазах:
Зьнікла сувязь зь незалежнымі журналістамі Гомелю
У Гомелі зьнік журналіст БелПАН Анатоль Гатоўчыц. Ягоная жонка Марыя Шыманоўская распвяла Свабодзе: «Анатоль выйшаў з кватэры, каб ісьці ў горад. Я прасачыла з балькону, ці ён выйшаў, але ён з пад’езду не выходзіў. Ужо паўгадзіны ягоны тэлефон адключаны».
Таксама не адказваюць тэлефоны гомельскіх журналістаў Марыны Драбушэўскай, Яўгена Меркіса і Марыі Букавінскай, паведаміла Марыя Шыманоўская.
Учора ў гадзіну ночы быў актывіст АГП Сяргей Штода. Ён пасьпеў напісаць знаёмым «Мяне затрым...» Больш пра яго нічога не вядома.
Берасьце зараз. Людзі зьбіраюцца #ДзеньВолі https://t.co/hv2f9eoRzt
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Дзень Волі ў Берасьці. УЖЫВУЮ
25 сакавіка ў Менску
У Горадні пачынаецца дазволены ўладамі мітынг, прысьвечаны Дню Волі
Дазвол на правядзеньне мерапрыемства атрымала кампанія «Гавары праўду». Іншыя палітычныя апазыцыйныя палітычныя партыі ўдзелу не бяруць. Упершыню на сьвята 25 Сакавіка побач стаяць бела-чырвона-белы і чырвона-зялёны сьцягі і здымкі тых, хто адбываецца пакараньне за ўдзел у акцыі недармаедаў.
У Горадні да арышту на розныя тэрміны асуджаны пяць актывістаў.
Міліцыянты патрулююць плошчу Свабоды ў Берасьці. Абапал плошчы дзьве машыны ДАІ
Унутраныя войскі актыўна рыхтуюцца #ДзеньВолі https://t.co/znnRLBa679
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2017
Ля Акадэміі навук міліцыя і КДБ затрымалі машыну з транспарантам «Баста»
Каля 11-й гадзіны на абвешчаным месцы збору ўдзельнікаў дэманстрацыі на Дзень Волі ў Менску карэспандэнт Свабоды стаў сьведкам канфіскацыі пляката «Баста».
Супрацоўнікі ДАІ, міліцыянты ў цывільным, адзін зь іх з пазнакай «КДБ» на рукаве курткі, затрымалі легкавую машыну ля паркоўкі насупраць галоўнага корпусу НАН Беларусі. З багажніка затрыманай машыны яны выцягнулі вялікі транспарант з надпісам «Баста», які выкарыстоўваўся на папярэдніх акцыях супраць дэкрэту № 3 у Менску.
На паркоўцы ля НАН Беларусі знаходзяцца 3 вялікія аўтазакі МАЗ, далей на той жа вуліцы Акадэмічнай, мэтраў за 100 ўглыб ад праспэкту Незалежнасьці, прыпаркавана 12 аўтазакаў, машын для перавозкі затрыманых.
Выносяць прысуды затрыманым ў офісе «Зялёных»
Затрыманым 24 сакавіка ў офісе партыі «Зялёныя» даюць па 14 сутак, паведамляюць у сацсетках.
«Калі Мікола на свабодзе, ён абавязкова пойдзе на акцыю», — Адамовіч ня ведае, дзе знаходзіцца Статкевіч
Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча, паведаміла Свабодзе, што дагэтуль ня ведае, дзе знаходзіцца яе муж:
«Няма ніякай інфармацыі. Але калі Мікола на волі, а не за кратамі, то ён абавязкова будзе ўдзельнічаць у акцыі».
Аўтазакі каля Акадэміі навук