Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра дыялёг з Эўропай: дэмакратыю трэба пераламляць праз нашу спэцыфіку


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

На сустрэчы са спэцдакладчыкам ПАРЭ Андрэа Рыгоні Аляксандар Лукашэнка заявіў пра вядзеньне і неабходнасьць працягу дыялёгу з эўрапейскімі структурамі, перадае БелТА.

«Сёньня мы не сядзім кожны за сваім плотам, а размаўляем. Гэта ўжо вялікая справа. У дыялёгу, я думаю, нараджаецца ісьціна. З часам гэтая ісьціна будзе і ў нашых дачыненьнях, — казаў Лукашэнка Рыгоні. — Вельмі важна, што вы разумееце, у якой сытуацыі знаходзіцца Беларусь сёньня і наколькі складана часам нават на прынцыпах разьвітай дэмакратыі Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі дзейнічаць. Усё гэта ня так проста».

Як і раней, ён зьвярнуў увагу на тое, што Эўропа жыве ў сваёй палітычнай сыстэме ўжо некалькі стагодзьдзяў, а Беларусь «яшчэ занадта маладая, каб працаваць на вашым узроўні»:

«Трэба разумець, што ў кожнай дзяржавы ёсьць свая спэцыфіка, таму ўсялякія пытаньні палітыкі, дыпляматыі, дэмакратыі трэба ўсё ж такі пераламляць праз тую спэцыфіку, у якой знаходзіцца тая ці іншая дзяржава, у тым ліку нашая», — растлумачыў ён.

Тым часам у Беларусі працягваюцца масавыя затрыманьні і суды за «Маршы недармаедаў», пачаліся затрыманьні ў сувязі з заявамі Лукашэнкі пра нібыта «лягеры баевікоў». У сьпісе затрыманых і асуджаных з пачатку сакавіка больш за 270 чалавек, Дзень Волі ў турме сустрэнуць больш як 100 чалавек.

Рыгоні знаходзіцца ў Беларусі з мэтай падрыхтаваць справаздачу аб сытуацыі ў краіне. Паводле яго, першы чарнавы варыянт дакумэнту будзе прадстаўлены ўжо ў красавіку ў камітэце міжнародных спраў і дэмакратыі ПАРЭ, а ў канцы чэрвеня справаздача мае быць вынесеная на Генэральную сэсію ПАРЭ. На сустрэчы з кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам ён казаў пра тэму сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG