Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна забараніла ўезд расейскай удзельніцы Эўравізіі


Служба бясьпекі Ўкраіны на тры гады забараніла ўезд у краіну сьпявачцы Юліі Самойлавай, якая павінна была прадстаўляць Расею на конкурсе «Эўравізія-2017» у Кіеве.

Пра гэта распавяла прадстаўніца СБУ Алена Гітлянская ў сваім Фэйсбуку.

У 2015 годзе Самойлава выступала ў анэксаваным Крыме, прыляцеўшы туды з Масквы. Такім чынам, расейская сьпявачка парушыла ўкраінскае заканадаўства, згодна зь якім наведваньне паўвострава магчымае толькі з дазволу Кіева.

Аб падрыхтоўцы дакумэнту пра забарону на ўезд ва Ўкраіну Самойлавай стала вядома яшчэ 20 сакавіка. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў тады заявіў, што Расея ня будзе мяняць свайго прадстаўніка на Эўравізіі-2017.

На конкурсе яна павінна была выступіць з песьняй «Flame is Burning».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG