Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Трамп падпісаў закон аб фінансаваньні палёту на Марс


Ледавік на паверхні Марса
Ледавік на паверхні Марса

Прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў закон, які дазваляе НАСА атрымаць дадатковае фінансаваньне на дасьледаваньне Марса.

Новы закон таксама прадугледжвае вылучэньне 19, 5 мільярда даляраў на фінансаваньне касьмічных агенцтваў на бюджэтны 2017 год, які пачаўся 1 кастрычніка 2016 году. Трамп нядаўна накіраваў Кангрэсу бюджэтную прапанову, якая дазваляе выдаткаваць касьмічнаму агенцтву НАСА ў наступным годзе 19,1 мільярда даляраў.

Гэтая мера ўносіць папраўкі ў дзейны закон, каб весьці дадатковыя дасьледаваньні ў засваеньні Марса ў якасьці адной з мэтаў НАСА. Законапраект таксама дазваляе НАСА атрымаць сродкі для праграмаў палёту чалавека ў космас і на іншыя напрамкі касманаўтыкі ў тым ліку на дасьледаваньне Марса.

Трамп падпісаў законапраект у аўторак у Авальным кабінэце ў атачэньні астранаўтаў і спонсараў закону, у тым ліку сэнатараў Тэда Круза і Марка Рубіё і сэнатара-астранаўта ад Флорыды Біла Нэлсана.

Як паведаміла прэс-служба Белага дому, закон S. 442 дазваляе асыгнаваньні для Нацыянальнага ўпраўленьня аэранаўтыкі і дасьледаваньня касьмічнай прасторы ў 2017 фінансавым годзе; прадугледжвае ўдасканаленьне праграмы Міжнароднай касьмічнай станцыі; дазваляе мэдычны маніторынг і лячэньне былых касманаўтаў; упаўнаважвае праграму касьмічных тэхналёгій; прадугледжвае іншую кампэнсацыю за некаторыя небясьпечныя камэрцыйныя касьмічныя паслугі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG