Агулам у сацсетках і на форумах мала хто верыць, што «ў Беларусі затрымалі дзясяткі баевікоў са зброяй». Дзівяцца толькі, што нечаканая «пагроза» адшукваецца ня перад выбарамі, як звычайна, а перад традыцыйнай акцыяй на Дзень Волі. Некаторыя ўзгадваюць «здохлых пацукоў у водаправодзе», якіх «знайшоў» КДБ напярэдадні Дня Волі — 2006.
І як ілюстрацыя да іншых выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі, якія выклікаюць сарказм (напрыклад, пра заданьне беларускім вучоным знайсьці новыя альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі):